Музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў

У 1988 годзе пры Палатоўскай сярэдняй школе быў створаны краязнаўчы клуб «Спадчына», які ставіў сваёй асноўнай задачай адраджэнне традыцый і абрадаў Палатоўскага краю.

3 кожным годам пашыралася тэматыка дзейнасці клуба «Спадчына». Запісаны на магнітную стужку вясельныя, калядныя, жніўныя, любоўныя песні, прыпеўкі. Аформлены запісы песень у альбомах. Складзены дыялектны слоўнік гаворкі Палатоўскага сельсавета, запісаны народныя прыметы, мянушкі жыхароў Палаты, калыханкі. Адрадзілі святы земляробчага календара: “Каляды”, калядную гульню «Жаніцьба Цярэшкі»,  “Масленіца”, Гуканне  вясны”, “Вялікдзень”, “Валачобнікі”, “Дажынкі”, “Багач”; сямейна-бытавыя абрады: заручыны, каравай, вяселле і г.д.

Адначасава збіралі прадметы побыту, якія пазней сталі экспанатамі музея сялянскай хаты.

Праходзіў час, і на аснове сабраных экспанатаў і матэрыялаў быў створаны музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў.

Мэта і задачы музея заключаюцца ў тым, каб даць уяўленне аб гісторыі і традыцыях Палатоўскага рэгіёна на этнаграфічным матэрыяле і з дапамогай сімвалаў паказаць   каляндарныя святы і абрады, паказаць, як на аснове беларускага народнага календара селянін скіроўваў свае дзеянні

  • на паляпшэнне дабрабыту сялянскай сям’і,
  • на захаванне і працяг свайго роду,
  • на ўшанаванне продкаў.

У музеі каляндарныя святы і абрады дакладна падпарадкаваны гадавому вітку зямлі вакол сонца. Прыродныя біярытмы святочнага календара адзначаны мастацкімі сродкамі гадавых свят.

             Музей – гэта драўляны дом са старымі дзвярыма. Зайшоўшы ў сярэдзіну, разумееш, што апынуўся ў звычайнай хаце. Сэнсавым і эмацыянальным  цэнтрам  унутранай прасторы  з’яўляецца сімвал сонца - круг. Ад яго спускаецца 8 промняў, адпаведна 8 асноўным святам беларусаў: “Каляды”, “Масленіца”, “Вялікдзень”, “Сёмуха”, “Купала”, “Жніво”, “Дзяды”, “Піліпаўка”. Назва гэтых святаў  і дала назву асноўным раздзелам экспазіцыі музея, якія адлюстроўваюць гадавое кола святаў і абрадаў беларусаў, характарызуюць побыт, культуру і заняткі людзей.

         У музеі арганізуюцца і праводзяцца часовыя выставы з асноўнага і дапаможнага фондаў, а таксама тэматычныя, прысвечаныя каляндарным  святам.

    

         Тэматыка выстаў: “Калядная зорка”, “Пісанкі”, “Гліняны посуд”, “Лялькі з бабулінага куфэрка”, “Прасы”, “Гліняны посуд”, “Крыніцы святла”, “Прасы”, “Беларускі ручнік”, “Вязаныя сурвэткі”, “Пісанкі”.        

                                        

              Экскурсія  – адна з асноўных форм работы музея каляндарна-абрадавых традыцый. У музеі праводзяцца экскурсіі па тэмах ”Услед за сонцам”,  Зімовыя святы і абрады”, “Вясновыя святы і абрады”, “Летнія святы і абрады “, “Восеньскія святы і абрады”.  Акрамя гэтых асноўных экскурсій праводзяцца тэматычныя , якія могуць адлюстроўваць больш поўна тое ці іншае свята каляндарнага года: “Дзяды”, “Вялікдзень”, “Пісанкі”, “Гліняны посуд”, “Ручнік у побыце беларуса”,  “Прадметы побыту беларуса” ,  “Багач”, “Беларускія стравы”, “Музей у чамадане” і г.д.

        Вучні маюць магчымасць праводзіць святы каляндарна-абрадавага цыклу на працягу года (“Масленіца”, “Каляды”,”Багач”,”Вялікдзень”, “Купалле” і г.д.).

     

 

Год стварэння музея

26 лютага 2001 г.

Агульная плошча асноўнай экспазіцыі

                                        запасных фондаў

100 кв.м

11 кв.м

Профіль музея

этнаграфічны

Колькасць экспанатаў у музеі:

                    усяго

                    з іх: асноўнага фонду

                    навукова-дапаможнага фонду

 

605

386

219

Колькасць экспанатаў, якія паступілі ў фонды музея за перыяд 2013-2016 гадоў:

                   усяго

                   з іх: асноўнага фонду

                   навукова-дапаможнага фонду

 

 

84

37

47

 

У 2001 годзе музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў стаў лаўрэатам на рэспубліканскім конкурсе на лепшы этнаграфічны музей.

    У 2010 годзе музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў на рэспубліканскім конкурсе на лепшы этнаграфічны музей атрымаў дыплом І ступені.        

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прысваення музеям статусу “народны”  Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2016 года прысвоіла статус “народны” музею каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў дзяржаўнай установе адукацыі “Палатоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

         У музеі арганізуюцца і праводзяцца часовыя выставы з асноўнага і дапаможнага фондаў, а таксама тэматычныя, прысвечаныя каляндарным і царкоўным  святам.

         Тэматыка выстаў: “Калядная зорка”, “Пісанкі”, “Гліняны посуд”, “Лялькі з бабулінага куфэрка”, “Прасы”, “Гліняны посуд”, “Крыніцы святла”, “Прасы”, “Беларускі ручнік”, “Вязаныя сурвэткі”, “Пісанкі” і г.д.

 

   Экспазіцыі музея

1.  Каляды

2.  Масленіца

3.  Вялікдзень

4.  Сёмуха

5.  Купалле

6.  Жніво

7.  Дзяды

8. Піліпаўка

    

 

 

Адрас музея:

Аграгарадок Палата

Полацкі раён

Віцебская вобласць

Вул. Цэнтральная, 30

211429

 

Тэл. (8-0214)-479045

        (8-0214)-479068

 

Сайт: https://polota.schools.by/

     Эл.пошта: Polotovskaya-sch@guo.ghu.by

 

Дырэктар школы  В'юнік Вольга Аляксандраўна

 

Рэйсавы аўтобус Полацк – Палата (кожны дзень)

 

Адпраўленне з Полацка - 07.35

                                            14.20

                                            18.10

Адпраўленне з Палаты -   8.45

                                            15.25

                                            19.15