Цели и задачи

Задачы ўстановы на 2023/2024 навучальны год:

Мэта – стварэнне адзінага педагагічнага асяроддзя, якое забяспечвае паўнавартасныя ўмовы для прафесійнага росту педагогаў і развіцця самастойнай, сацыяльна актыўнай, маральна і фізічна здаровай, творчай, законапаслухмянай, здольнай да самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца з цэласным бачаннем свету, гуманнымі каштоўнасцямі і нацыянальнымі па форме сацыяльнымі навыкамі.

 

Задачы ўстановы на 2023/2024 навучальны год:

  1. Стварыць умовы для эфектыўнай адукацыйнай дзейнасці праз:

- павышэнне якасці правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;

- фарміраванне станоўчай матывацыі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- працяг работы па ўдасканаленні сістэмы выяўлення і падтрымкі высокаматываваных і адораных навучэнцаў, уключэння іх у інавацыйную і навукова-даследчую дзейнасць;

- развіццё здароўезберагальнага асяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі;

- развіццё пазнавальных здольнасцяў дзяцей на аснове перадавых тэхналогій дашкольнай адукацыі.

  1. Удасканальваць работу па развіцці прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

- арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі педагогаў па павышэнню кваліфікацыйнай катэгорыі;

- павышэнне выніковасці работы метадычных аб'яднанняў і практыка-арыентаваны характар метадычнай работы;

- стымуляванне педагогаў да ўдзелу ў інавацыйнай і даследчай дзейнасці, абагульненню і распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту.

  1. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі праз:

- укараненне мадэлі фарміравання і развіцця камунікатыўнай кампетэнтнасці навучэнцаў у сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і дзіцячых, маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў;

- падрыхтоўку вучняў да самастойнага жыцця і прафесійнага самавызначэння шляхам пашырэння практыкі арганізацыі экскурсійнай работы;

- эфектыўнасць арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці педагагічнага калектыву як фактару патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

  1. Стварыць умовы для развіцця і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы за кошт актывізацыі дзейнасці па прыцягненню пазабюджэтных сродкаў.