Узорны фальклорны калектыў "Знічка"

Узорны фальклорны калектыў "Знічка"

Фальклорны калектыў “Знічка” быў створаны ў 2003/2004 навучальным годзе. Сёння ён налічвае 23 вучні. 24 лістапада 2008 года фальклорнаму калектыву калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прысвоена званне “ўзорны”. Ён ужо чатыры разы падцвердзіў гэта ганаровае званне 4 лістапада 2011 года і 3 лістапада 2014 года,3 лістапада 2017 года і 3 лістапада 2020года.

 

         Дзеці не толькі спяваюць і паказваюць абрады, але і іграюць на музычных інструментах: беларускай дудзе, акарыне, гармоніках, скрыпцы, цымбалах, кантрабасе, жалейках, дудачках, шумавых. А яшчэ вельмі спрытна выконваюць беларускія народныя танцы, прычым менавіта свайго рэгіёна. Займаюцца саломапляценнем і лозапляценнем, вышыўкай, разьбой па дрэве, выцінанкай.

  

Заняткі ў калектыве “Знічка” праходзяць у форме, максімальна набліжанай да традыцыйнай перадачы ведаў, уменняў і навыкаў вусным шляхам. Мелодыя, спеў, гучанне музычных інструментаў і рытмаў, скокі, танец, вопратка, атрыбуты, маскі і, нарэшце, адпаведнае прыроднае асяроддзе, пара года, рэгіянальнае месца знаходжання, якое фарміруе мясцовы мастацкі каларыт, - усё гэта існуе ў сінкрэтнай суцэльнасці, адзінстве мастацкай этыкі, маралі  народа. Найбольш відавочна выяўляецца гэтая непадзельнасць у традыцыйных святах і абрадах. Фальклорны калектыў з’яднаў вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Бацькі актыўна прымаюць удзел у зборы аўтэнтычных твораў нашага рэгіёна і спакваля з’яўляецца захаванне сабранага ў час экспедыцыі матэрыялу ад носьбітаў традыцыйнага мастацтва і папулярызацыі яго сярод насельніцтва. Створаны альбомы: “Цыкл вясенніх свят” (вялікодныя, масленічныя песні, вясеннія песні - заклічкі, гульні; святы “Вялікдзень”, “Масленіца”, “Саракі”, “Гуканне вясны”, “Юр’е”); “Цыкл летніх свят” (купальскія, жніўныя песні, святы “Зялёныя святкі”, “Траецкі кірмаш”, “Купалле”); “Цыкл восеньскіх свят” (“Багач”, “Пакровы”, “Дзяды”); “Цыкл зімовых свят” (“Піліпаўскія вячоркі”, “Каляды”, “Стрэчанне”).

    

         У альбомы ўвайшлі песні ад жыхароў вёсак Полацкага раёна: Іванковіч П.С., 1925 года нараджэння з в. Заазер’е; Лісоўскай Н.Ф., 1934 года нараджэння з в. Заазер’е; Гусаравай Г.С., 1930 года нараджэння з в. Заазер’е; Пісюковай В.Ул., 1935 года нараджэння з в.Багатырскае; Храноўскай Н.Т., 1935 года нараджэння з в. Палата; Бычковай З.Я., 1930 года нараджэння з в. Палата; Бліновай А.С., 1930 года нараджэння з в. Стадола, Маскалёвай Н.П., 1937 года нараджэння, з в. Гомель; карагоды, гульні, песні ад Вышынскай Т.К., 1935 года нараджэння з в. Шпакоўшчына; танцы, гульні, абрады ад Каланды Я.М., 1935 года нараджэння з в. Палата; музыка для ансамбляў гарманістаў ад Багданава Я.І., 1946 года нараджэння; Падгайскага В.П., 1926 года нараджэння; Андрон Ул.В., 1917 года нараджэння і шмат іншых жывых носьбітаў фальклору.

         На працягу апошніх гадоў калектыў працуе над стварэннем дзейнічаючай мадэлі школы як сродка ўзнаўлення фальклору і этнізацыі асобы, якая дае рэальныя магчымасці для выхавання чалавека з глыбокай базавай і этнамастацкай адукацыяй, з навыкамі нацыянальнай па форме культурна-стваральнай дзейнасці. Пабудаванне цэласнага педагагічнага працэсу заснавана на інтэграцыі ідэй творчага даследчага праекта “Ад вытокаў - у будучыню” і развіваючых педагагічных тэхналогій, фарміраванні здаровага ладу жыцця і ўмацаванні здароўя вучняў. У выніку рэалізацыі этнаграфічнага накірунку вучэбна-выхаваўчага працэсу школьнае адукацыйнае асяроддзе папоўніў музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу музеяў. Музею прысвоены статус “народны”.

         Заняткі ў фальклорным калектыве спрыяюць падрыхтоўцы дзяцей да актыўнага ўдзелу не столькі ў тэатральна - канцэртнай дзейнасці, колькі падрыхтоўцы іх да свядомага, зацікаўленага ўдзелу ў мясцовых абрадах, рытуалах, святах земляробчага календара. Стала цудоўнай традыцыяй для жыхароў мікрараёна школы правядзенне народных свят “Каляды”, “Грамніцы”, “Гуканне вясны”, “Масленіца”, “Саракі”, “Вялікдзень”, “Юр’е”, “Зялёныя святкі”, “Купалле”, “Багач”, “Пакровы”, “Піліпаўскія вечары”. Адроджаны абрады: “Заручыны”, “Вяселле ў Палатоўскім краі”, “Дарэнне маладой”.

     

         Эфектыўнасць работы фальклорнага калектыву залежыць ад умелага выкарыстання нацыянальных традыцый народа, у якіх навучанне і выхаванне здзяйсняецца ў гарманічным адзінстве. Рэзультатыўнасць нашай дзейнасці за апошнія тры гады гэтую думку падцвярджае.

2006 год

Дыпламант абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” у рамках IVРэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” у намінацыі “Народныя музыкі”

2008 год

  1. Лаурэат абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” у рамках VРэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”
  2. Дыпламант абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” у рамках IVРэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” у намінацыях: “Саліст-выканаўца твораў народнай спадчыны”, “Дэкаратыўна-побытавае мастацтва”
  3. Лаурэат абласнога свята-конкурсу народных талентаў “Іграй гармонік”

2009 год

  1. Лаурэат абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” у рамках VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”
  2. Лаурэат абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” у рамках VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” у намінацыі “Гуртовыя спевы”
  3. Дыпламант абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” у рамках VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” у намінацыі “Турнір салістаў: народныя найгрышы”
  4. Дыпламант абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” у рамках VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” у намінацыі “Турнір салістаў: народныя спевы”
  5. Дыпламант абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор” у рамках VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” у намінацыі “Фотаархіў  “Галасы роднай зямлі”
  6. Дыплом за самавыяўленне ў традыцыі III рэспубліканскага турніра салістаў-выканаўцаў твораў народнай спадчыны у рамках VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”
  7. Дыплом за ўвасабленне народных традыцый у касцюме III рэспубліканскага турніра салістаў-выканаўцаў твораў народнай спадчыны у рамках VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”

2010 год

  1. Лаўрэат II cтупені IV Рэспубліканскі турнір дзіцячых фальклорных калектываў у рамках VI Рэспублікаскага  фестывалю “Берагіня”
  2. Дыплом I cтупені IV Рэспубліканскі турнір дзіцячых фальклорных калектываў у рамках VI Рэспублікаскага  фестывалю “Берагіня” у намінацыі “Народныя спевы”
  3. Дыплом II cтупені IV Рэспубліканскі турнір дзіцячых фальклорных калектываў у рамках VI Рэспублікаскага  фестывалю “Берагіня” у намінацыі “Карагод”
  4. Дыплом III cтупені IV Рэспубліканскі турнір дзіцячых фальклорных калектываў у рамках VI Рэспублікаскага  фестывалю “Берагіня” у намінацыі “Канцэртная праграма”
  5. Дыплом за высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і адданасць каранёвай традыцыі ў рамках VI Рэспублікаскага  фестывалю “Берагіня”
  6. Лаурэат абласнога свята-конкурсу народных талентаў “Іграй гармонік”

2012 год

  1. Узнагароджаны міжнародным дыпломам ЮНЕСКА “За захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі”
  2. Дыпламанты VII Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” за перайманне і захаванне традыцый мастацкай культуры свайго краю.
  3. Дыпламанты І ступені  ў абласным конкурсе ў рамках Х Міжнароднага дзіцячага форуму “Зялёная планета 2012” у намінацыі “Прырода. Мастацтва. Экалогія.”
  4. Удзельнікі 6 Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання”
  5. Лаўрэат конкурсу тэатральных і фальклорных калектываў “Природа. Культура. Экология” Х міжнароднага дзіцячага экалагічнага форуму “Зелёная планета” 2012
  6. Удзельнікі  фіналу тэлевізійных здымкаў конкурсу фальклорных калектываў  “Золотое кольцо - Двина”.

 

2013 год

  1. Узнагароджаны дыпломам за ўдзел у творчым праекце тэлебачання “Звёздный путь”
  2. Удзельнікі тэлеперадачы “Наперад у мінулае”.

2014 год

  1. Дыпламанты І ступені Х  абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў - да зор”
  2. Дыпламанты І ступені конкурса “Полоцкая мозаика” у намінацыі “Вакальны ансамбль”
  3. Дыпламанты І ступені конкурса “Полоцкая мозаика” у намінацыі “Народны танец”
  4. Удзельнікі абласнога этапа міжнароднага дзіцячага экалагічнага форума “Зелёная планета” у намінацыі “Векавыя традыцыі”
  5. Удзельнікі абласнога конкурса ў рамках  Міжнароднага дзіцячага форуму “Зялёная планета 2014” у намінацыі “Прырода. Мастацтва. Экалогія.” 2015 год
  6. Дыпламанты ІІІ ступені ў намінацыі “Тэкстыль”  раённага этапа 18 рэспубліканскай  выставы-конкурсу дэкаратыўна –прыкладной творчасці вучняў “Калядная зорка”
  7. Дыпламанты ІІ ступені раённай акцыі “Дапаможам пярнатаму сябру”
  8. Дыпламанты ІІІ  ступені абласнога этапу  акцыі “Дапаможам пярнатаму сябру”
  9. Дыпламанты І ступені конкурсу “Зялёная планета-2015” у намінацыі “Прырода. Культура. Экалогія”
  10. Дыпламанты ІІІ ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу гульнявых праектаў “Гуляюць дзеці- гуляем мы!”
  11. Дыпламанты ІІІ ступені конкурсу “Я родным краем ганаруся” за праект “Ручнік у побыце беларусаў” у намінацыі “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” 
  12. Дыпламанты V міжнароднага фестывалю фальклорнага мастацтва “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”
  13. Дыпламанты І ступені  абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Эўрыка” з работай “Паданні Палатоўскага краю”

2015 год

  1. Дыпламанты ІІІ ступені ў намінацыі “Тэкстыль”  раённага этапа 18 рэспубліканскай  выставы-конкурсу дэкаратыўна –прыкладной творчасці вучняў “Калядная зорка”
  2. Дыпламанты ІІ ступені раённай акцыі “Дапаможам пярнатаму сябру”
  3. Дыпламанты ІІІ  ступені абласнога этапу  акцыі “Дапаможам пярнатаму сябру”
  4. Дыпламанты І ступені конкурсу “Зялёная планета-2015” у намінацыі “Прырода. Культура. Экалогія”
  5. Дыпламанты ІІІ ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу гульнявых праектаў “Гуляюць дзеці- гуляем мы!”
  6. Дыпламанты ІІІ ступені конкурсу “Я родным краем ганаруся” за праект “Ручнік у побыце беларусаў” у намінацыі “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” 
  7. Дыпламанты V міжнароднага фестывалю фальклорнага мастацтва “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”
  8. Дыпламанты І ступені  абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Эўрыка” з работай “Паданні Палатоўскага краю”

 

                                                                                    2016 год

  1. Дыпламанты І ступені раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Полацкая мазаіка” ў намінацыі “Вакальны ансамбль”
  2. Дыпламанты ІІ ступені  раённага фестывалю дзіцячай творчасці “Полацкая мазаіка” ў намінацыі “Харэаграфія. Фальклорны танец”
  3. Дыпламанты ІІ ступені  раённага этапу агляду-конкурсу дзяцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей” у намінацыі “Апавяданне”
  4. Дыпламанты ІІ ступені раённага конкурсу “Жывая класіка” (Пятрова Дар’я)
  5. Дыпламанты ІІ ступені раённага конкурсу “Жывая класіка” (Кеда Аляксей)
  6. Дыпламанты Х краязнаўчых чытанняў “Нашчадкі Полацкай зямлі”
  7. Дыпламанты І ступені абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  8. Дыпламанты ІІІ ступені конкурсу музычных інструментальных капэл абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  9. Дыпламанты ІІІ ступені выставы-конкурсу “Вырабы юных майстроў” абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  10. Дыпламанты ІІІ ступені выставы-конкурсу “Вырабы юных майстроў” абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  11. Дыплом удзельніка ў намінацыі “Турнір пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў” абласнога конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  12. Дыпламанты ў намінацыі “Турнір пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў” абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў - да зор” 
  13. Дыпламанты ІІІ ступені ў намінацыі “Турнір пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў” абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў  - да зор”
  14. Дыпламанты ІХ Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня” ХІІІ Рэспубліканскага конкурсу дуэтаў – выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў
  15. Дыпламанты ІХ Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня” І Рэспубліканскага конкурсу салістаў-выканаўцаў беларускіх народных традыцыйных танцаў  (Хвастоў Аляксандр, Радзіонаў Дзмітрый)
  16. Дыпламанты ІХ Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня” VІІ Рэспубліканскага турніру дзіцячых фальклорных калектываў “За любоў і павагу да традыцыйнай спадчыны свайго краю”
  17. Дыпламанты ІХ Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня” VІІ Рэспубліканскага турніру дзіцячых фальклорных калектываў у намінацыі “Выстаўка дэкаратыўна-побытавага мастацтва”
  18. Дыпламанты ІХ Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня” ІХ Рэспубліканскага свята народнай творчасці “Рудабельскі кірмаш” “За зберажэнне, папулярызацыю і творчы падыход у дэманстрацыі традыцыйнага касцюма”
  19. Дыпломанты VІ міжнароднага фестывалю фальклорнага мастацтва “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”

 

                                                                                        2017 год

  1. Дыпламанты І ступені раённага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” (Пятрова Дар’я)
  2. Узнагароджаны падзякай за актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта па захаванню беларускіх традыцый і абрадаў “Ад вытокаў – у будучыню”.
  3. Дыпламанты І ступені конкурса “Полоцкая мозаика” у намінацыі “Вакальны ансамбль”
  4. Дыпламанты І ступені конкурса “Полоцкая мозаика” у намінацыі “Народны танец”

2018 год 

  1.  Дыпламанты ІІ ступені абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  2. Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Турнір пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў” абласнога конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  3. Дыпламанты ІІІ ступені конкурсу музычных інструментальных капэл абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  4. Дыпламанты 2 ступені конкурсу “Полацкая мазаіка”у намінацыі у намінацыі “Народны танец”
  5. Прыз глядцкіх сімпатый абласнога агляду-конкурсу “Ад прашчураў - да зор” у конкурсе расказчыкаў народнай прозы.
  6. Дыплом І ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” абласнога конкурсу “Ад прашчураў - да зор”
  7. Дыплом за любоў і павагу да традыцыйнай спадчыны свайго краю Х рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (узорны фальклорны калектыў “Знічка”, кіраўнік Кабацкая С.Ю.)
  8. Дыплом за папулярызацыю традыцыйнай мастацкай культуры свайго краю Х рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (Пятров Дар’я, удзельніца узорнага фальклорнага калектыву “Знічка”, кіраўнік Кабацкая С.Ю.)
  9. Дыплом за пераемнасцьі працяг танцавальных традыцый свайго краю ў намінацыі “Чобаты” Х рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (Радзіонаў Дзмітрый, удзельнік узорнага фальклорнага калектыву “Знічка”, кіраўнік Кабацкая С.Ю.)
  10. Дыплом за папулярызацыю традыцыйнай мастацкай культуры свайго краю ў намінацыі “Мікіта” Х рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Мікіта” (В’юнік Анастасія, удзельніца узорнага фальклорнага калектыву “Знічка”, кіраўнік Кабацкая С.Ю.)
  11. Дыплом за пераемнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю Х рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (Залеўскі Руслан, Васіленка Ксенія, удзельнікі узорнага фальклорнага калектыву “Знічка”, кіраўнік Кабацкая С.Ю.)
  12. Дыплом за пераемнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю Х рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (Радзіонаў Дзмітрый, Пятрова Двр’я, удзельнікі узорнага фальклорнага калектыву “Знічка”, кіраўнік Кабацкая С.Ю.)
  13. Дыплом за пераемнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю Х рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (Кеда Аляксей, В’юнік Анастасія, удзельнікі узорнага фальклорнага калектыву “Знічка”, кіраўнік Кабацкая С.Ю.)
  14. Лаўрэат конкурсу "Полацкая мазаика" дыплом III ступені 

2019 год

​1. Дыплом І ступені ў раённым конкурсе дзіцячай творцасці  "Полацкая мазайка - 2019" у намінацыі "Вакальная творчасць", рознаўзроставы састаў (ансамбль), народная песня.

2020 год

1.  Дыплом І ступені ХІІІ абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі  "Ад прашчураў да зор"

2.  Дыплом  ХІІІ абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі  "Ад прашчураў да зор" "За развіццё рэгіянальнай традыцыйнай культуры" (Пятрова Д.)

3. Дыплом  ХІІІ абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі  "Ад прашчураў да зор"  "Творчы дэбют" (Алфёрава Г.)

4.Дыплом І ступені міжнарожнага конкурса роднай мовы "Многа моў на свеце розных", арганізаванага Міжнародным інавацыйным цэнтрам «PERSPEKTIVA PLUS», у намінацыі "Народная песня" з песняй "Сядзіць голуб на дубе".

5. Дыплом I ступені міжнароднага конкурса "Планета знаний", арганізаванага Міжнародным інавацыйным цэнтрам «PERSPEKTIVA PLUS», з музычнай кампазіцыяй "Музычныя ўдалосці".

6. Дыплом І ступені IV Адкрыіага рэспубліканскага творчага фестывалю-конкурсу "Талисман удачи" ў намінацыі "Вакальная творчасць. Ансамблі".

7. Дыплом ІІ ступені Міжнароднага танцавальнага конкурса "Танцавальны калейдаскоп" у намінацыі "Народны танец" з танцам "Нарэчанька". 

8.Дыплом ІІІ ступені Міжнароднага танцавальнага конкурсу "Танцавальны калейдаскоп" у намінацыі "Народны танец" з танцам "Полька Палатоўская".

9.Дыплом ІІІ ступені Міжнароднага вакальнага конкурсу "Музыка душы" ў намінацыі "Народна-этнічныя спевы" з песней "Гаварыло ядраное жыта".

 

2021год

 

  1. Дыплом І ступені ІІІ Міжнароднага музычнага конкурсу сучаснай творчасці “Рождественский звон 2021” у намінацыі “Вокальный ансамбль (фольклор)”.    Кіраўнік Баева В.М.
  2. Сертыфікат удзельніка конкурсу творчых работ Рэспубликанскага конкурсу, прысвечанага году Народнага адзінства  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі   Карпава  А. Кіраўнік Баева В.М.
  3. Дыплом І  ступені  ў  раённым  этапе  Рэспублікаскага  конкурсу “Капитал места”  у намінацыі  “Традиции, обычаи, игры”  Папоў М.          Кіраўнік Баева В.М.
  4. Сертыфікат удзельніка VII  Адкрытага мижнароднага фестывалю- конкурсу “Творчество без границ” у намінацыі  “Народное пение (фольклор)” Карпава А. Кіраўнік Баева В.М.
  5. Дыплом І ступені Абласнога этапа VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!” у намінацыі “Фальклорная творчасць”. Кіраўнік Баева В.М.
  6. Дыплом III ступені VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!” у намінацыі “Фальклорная творчасць” (фальклорны калектыў, вакальны смешаны састаў)  Кіраўнік Баева В.М.
  7. Дыплом III ступені VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!” у намінацыі “Фальклорная творчасць” (фальклорны калектыў, харэаграфічны смешаны састаў) Кіраўнік Баева В.М.
  8. Дыплом III ступені VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!” у намінацыі “Фальклорная творчасць” (фальклорны калектыў, інструментальны смешаны састаў) Кіраўнік Баева В.М.
  9. Дыплом Лаурэата III ступені III Адкрытага абласнога фестывалю-конкурсу беларускай музыкі “Вянок дружбы “ 2021 Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі у намінацыі Інструментальны ансамбль. Кіраўнік Курган В.М., Жарнасек С.П.
  10. Дыплом  III ступені Рэспубліканскага  конкурсу творчых работ, прысвечанаму году Народнага адзінства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі  Літвінаў І. у намінацыі “Мова маёй зямлі”.   Кіраўнік Качарагін С.Я.
  11. Дыплом I ступені раённага этапу VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!” у намінацыі “Фальклорная творчасць” (фальклорны калектыў, смешаны састаў)  Кіраўнік Баева В.М.

2022 год

  1. Гран-Пры III  Міжнароднага конкурсу па музычна-тэарэтычных дысцыплінах “Эўрыка” у намінацыі  “Знаўца беларускай музыкі”     Кіраўнік Баева В.М.
  2. Дыплом Лаўрэата   ІІ ступені  III  Міжнароднага конкурсу па музычна-тэарэтычных дысцыплінах “Эўрыка” у намінацыі  “Знаўца беларускай музыкі”  Літвінаў І.   Кіраўнік Баева В.М.
  3. Дыплом за папулярызацыю нацыянальнай інструментальнай музыкі III  Міжнароднага конкурсу па музычна-тэарэтычных дысцыплінах “Эўрыка” у намінацыі  “Знаўца беларускай музыкі”  Літвінаў І.   Кіраўнік  Баева В.М.
  4. Дыпламант  “Фестывалю маладых выканаўцаў імя Н.М. Пятрэнка”  унамінацыі “Вакальная творчасць (сола)” Карпава А. Кіраўнік Баева В.М.
  5. Дыплом І ступені  Раённага  конкурсу  дзіцячай  творчасці     “Полацкая мазаіка”  у  намінацыі  “Народны танец (фальклор)”  з харэаграфічнай кампазіцыяй “Вясковыя пераскокі”                        Кіраўнік Баева В.М.
  6. Дыплом   І ступені  Раённага  конкурсу  дзіцячай  творчасці     “Полацкая мазаіка”  у  намінацыі  “Народны танец (фальклор)”  з   харэаграфічнай кампазіцыяй “Палатоўская кадрыля”                      Кіраўнік Баева В.М.
  7. Дыплом Лаўрэата ІІ ступені  Раённага  конкурсу  дзіцячай  творчасці     “Полацкая мазаіка”  у  намінацыі  “Народныя спевы (фальклор)”  з   вакальнай  кампазіцыяй  “Пятрова  ночка” (задзвінская)  Карпавай А.                   Кіраўнік Баева В.М.           
  8. Спецыяльны дыплом   Раённага  конкурсу  дзіцячай  творчасці     “Полацкая мазаіка”  “За верность традициям” (фольклорное творчество)
  9. Дыплом Лаўрэата ІІ ступен XIV Абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў - да зор” у конкурсе музычных інтрументальных капэл (ансамбляў) традыцыйнага складу.
  10. Дыпламанты  XIV Абласнога  агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў – да зор” у турніры пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў (ПятроўА., Шыдлоўская А.)  
  11.  Дыпламанты  XIV Абласнога  агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў – да зор” у намінацыі “Конкурс салістў-выканаўцаў твораў народнай спадчыны” Літвінаў І. 
  12. Дыпламанты  XIV Абласнога  агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў – да зор” у турніры пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў (БарташэвічМ., Карпава А.)  
  13. Дыпламанты  XIV Абласнога  агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў – да зор” у турніры пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў (Літвінаў І.,Новікава В.)                  
  14. Дыпламанты XIV Абласнога  агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў- да зор”  “За адраджэнне і захаванне народных традыцый” у намінацыі “Конкурс дзіцяча-маладзёжных фальклорных калектываў”.

2023 год (студзень-май)

 

  1. Дыплом І ступені  Раённага этапа  Абласнога туру VІI   Рэспубліканскага  агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Здравствуй, мир!” у намінацыі “Фальклорная творчасць. Фальклор. Традыцыя. Калектыўнае выкананне.” (смешаны састаў)  Кіраўнік Баева В.М.
  2. Дыплом III ступені Абласнога этапа VІI Рэспубліканскага            агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!” у намінацыі “Фальклорная творчасць. Фальклор. Традыцыя. Калектыўнае выкананне.” (смешаны састаў)  Кіраўнік Баева В.М.
  3. Дыплом І ступені  Раённага этапа  Абласнога туру VІI   Рэспубліканскага  агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Здравствуй, мир!”  у  намінацыі  “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”   Карпавай А.  Кіраўнік  Бондар Н.А.
  4. Дыплом І ступені  Раённага этапа  Абласнога конкурсу мастацкай творчасці “Велікодная мазаіка” у намінацыі “Творческие номера”  Кіраўнік Баева В.М.
  5. Дыплом   ІІ ступені    Абласнога конкурсу мастацкай творчасці “Велікодная мазаіка” у намінацыі “Творческий номер” (смешанный состав).  Кіраўнік Баева В.М.
  6. Дыплом Лаўрэата   І ступені Адкрытага фестывалю-конкурсу “АРТ-МИШКА” у намінацыі вакальная творчасць. Кіраўнік Баева В.М.
  7. Сертыфікат удзельніка  V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры  ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі” Бондар Н.А.
  8. Сертыфікат удзельніка  V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры  ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі” Баевай В.М.
  9. Сертыфікат удзельніка  V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры  ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі” Жарнасека С.П.

За гэты перыяд настаўнікі і вучні, удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Знічка” ,  адрадзілі і запісалі відэа народных свят і абрадаў: Калядкі “Ішла Каляда калядуючы…”,  Вялікдзень “Свята Вялічка з чырвоным яечкам”, Гуканне вясны   “Памажы нам, Божа, вясну гукаць…”.

У гэтым годзе  30 мая ўдзельнікамі ўзорнага фальклорнага калектыву “Знічка” сумесна з настаўнікамі быў дадзены майстар-клас у рамках V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры  ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”. У інтэграваным адукацыйна-творчым праекце было паказана тры майстар-класы: па пляценні паясоў, па азнакамленні з беларускім музычным інструментам дуда і майстар-клас “Гуканне вясны”. Бондар Н.А., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, паказала і навучыла прысутнічаючых, як трэба плясці паясы на дошчачках. Літвінаў Ілья, удзельнік калектыву, правёў гутарку на тэму “Дзіўная дуда беларуская”. Ён паведаміў пра склад музычнага інструмента, яго гісторыю з’яўлення і выкарыстанне дуды ў абрадах. Жарнасек С.П. наіграў на гэтым чароўным інструменце імправізаваныя найгрышы. Баева В.М., настаўнік музыкі, пазнаёміла гледачоў з вясеннім абрадам гукання вясны. Прысутнічыя гулялі ў гульні, вадзілі карагоды. Потым вучні, удзельнікі “Знічкі” паказалі абрад “Прыйдзі, прыйдзі, вясна, к нам у таночак…” Мерапрыемства выдалася вельмі цікавым, разнабаковым і яскравым.

Удзельнік калектыву “Знічка” Літвінаў Ілья таксама ў гэтым годзе  прыняў удзел ў раённым этапе фестывалю-конкурсу навучэнцаў  “Нашчадкі традыцый” з праектам “Дзіўная Дуда беларуская” у намінацыі “Музычная спадчына маёй Радзімы”.

Калектыў настаўнікаў і вучняў Палатоўскай базавай школы працуе у рамках творчага (даследчага) праекта “Ад вытокаў – у будучыню” над стварэннем дадзенай мадэлі ўстановы адукацыі як сродка узнаўлення фальклору і этнізацыі асобы, якая дае рэальныя магчымасці для выхавання чалавека з глыбокай базавай і этнамастацкай адукацыяй, з навыкамі нацыянальнай  па форме культурна-стваральнай дзейнасці.


  

Изображение  
Изображение  Изображение  ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение

 

За час сваёй дзейнасці ўзорны фальклорны калектыў “Знічка” стаў вядомы не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы і за яе межамі. Аб гэтым сведчаць артыкулы раённых, рэспубліканскіх, замежных перыядычных выданняў, шматлікія дыпломы пераможцаў розных конкурсаў.

Дзеці з фальклорнага калектыва выдзяляюцца тым, што ім заўсёды цікава разам, яны дружныя, няздольныя на зло, жорсткасць, шмат часу аддаюць даследчай дзейнасці.

Маніторынг якасці адукацыі ўдзельнікаў праекта дае магчымасць сцвярджаць, што заняткі ў фальклорным калектыве станоўча ўплываюць на развіццё інтэлектуальных, духоўных, камунікатыўных якасцяў асобы вучня, забяспечваецца цесная сувязь трох фактараў - сям’і, школы, грамадства. Тут дзеці далучаюцца да вытокаў, да першаасновы нашай нацыянальнай культуры, да скарбаў народнай мудрасці.

 

    

 

свернуть

Фота

ВЯЛІКДЗЕНЬ

 


ЗАКЛІЧКІ ВЯСНЫ

 

 

КАЛЯДКІ

 

МАЙСТАР-КЛАС

 

 

РОЗНАЕ

 

свернуть

Відэа

Друкаваныя артыкулы

Дыпломы 2023 г

Дыпломы 2022 г

Дыпломы 2021 г

Дыпломы 2020 г